Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Выбраныя творы

Вершы

Санет

1911

Зімой

1910

Лясун

1909

Кніга

1912

Пераклады

Effet de nuit

1911—1912

Азра

1909

Вязень

1915–1916

Паўстанне

1913—1914

Аўтар: Поль Вэрлен
Пераклад: Максім Багдановіч

 

У полі дзікім і апусцелым
Праходзяць ноччу дзве мары ў белым.

Мяртвы іх вочы, блядны іх чолы,
Іх словы з вуснаў злятаюць кволы.

У полі дзікім і апусцелым
Аб прошлым шэпчуць дзве мары ў белым.

«Ты наша шчасце ці ўспамінаеш?» –
«К чаму ж ты гэта цяпер жадаеш?» –

«Ці б’ецца сэрца, хоць проці волі,
Пачуўшы імя маё?» – «Ніколі». –

«Вясёла, моцна і так прыгожа
Кіпела наша любоў». – «Быць можа». –

«Сінела неба, расла надзея…» –
«Надзей няма ўжо, і свет цямнее».

Так шэпчуць мары, ўкруг – дол аўсовы,
І чуе толькі ноч тыя словы.