У Музеі Максіма Багдановіча з 29 студзеня працуе выстаўка “Ён – майстра. Ён – чараўнік”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння К. Крапівы.
Кандрат Крапіва (сапраўднае імя Кандрат Кандратавіч Атраховіч) (05.03.1896–07.01.1991) – народны пісьменнік Беларусі, сатырык, драматург, акадэмік, доктар філалагічных навук. Дзеяч, які адыграў выключную ролю ў гісторыі айчыннай культуры і пакінуў пасля сябе велізарную літаратурную і навуковую спадчыну.
Да ўвагі наведвальнікаў на выстаўцы прадстаўлены:
кнігі “Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік” (т. 3, 1994 г.), “Сорак баек” (1966 г.), “Анталогія беларускай байкі” (2001 г.), “Загадкі дзеда Кандрата” (1986 г.), “Русско-белорусский словарь” у трох тамах (2002 г.), “450 год беларускага кнігадрукавання” (1968 г.), нумар часопіса “Маладосць” (№ 3, 1966 г.).
фотаздымкі К. Крапівы перыяду вайны (1942 г.), з дзяржаўным дзеячам Ціханам Кісялёвым (1981 г.) і арыгінальнае запрашэнне на юбілей пісьменніка (1981 г.).


Запрашаем на выстаўку!
Кошт – 20 капеек!
Музей працуе з 10.00 да 19.00, панядзелак – выхадны.