У кастрычніку адбылося традыцыйнае наведванне магілы Марыі Апанасаўны Багдановіч (Мякота), маці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Яе не стала 4 кастрычніка 1896 года. На жаль, Марыя Апанасаўна памерла рана, калі Максім быў яшчэ зусім маленькім. Смерць маці стала велізарнай стратай для паэта і пакінула глыбокі след у яго душы.
Супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча наведалі старыя праваслаўныя могілкі па вул. Антонава г. Гродна, каб ушанаваць памяць Марыі Апанасаўны. Магіла была прыведзена ў парадак, ускладзены свежыя кветкі.
Наведванне магілы Марыі Багдановіч стала ўжо добрай традыцыяй, якая нагадвае нам пра важнасць захавання памяці пра нашых продкаў і пра тое, што нават праз гады іх уклад у культуру і гісторыю застаецца значным.